У наступную вандроўку дзяўчына адправілася, натхніўшыся ІІ Еўрапейскімі гульнямі.
На гэты раз Надзейка накіравалася ў дарогу не адна, а разам з сімвалам гульняў — лісянём Лесікам.
Далёка ехаць не прыйшлося. Каля Полацка ў в.Багатырская жыве сапраўды цікавая маладая спартыўная сям’я Абжыгайлавых, якая прытрымліваецца здаровага ладу жыцця і сваім прыкладам натхняе многіх.
Каб заахвоціць аднавяскоўцаў, і асабліва жанчын, актыўным правядзеннем вольнага часу, жонка Наталля арганізавала ў вёсцы фітнес-студыю, якую назвала ў гонар сваёй трохгадовай дачкі — «Лана». Муж Наталлі Аляксандр яе падтрымлівае. Каб зрабіць рамонт і навесці прыгажосць у фітнес-студыі, ён асабіста прыклаў шмат сіл. А яшчэ актывісты вескі любяць добраўпарадкоўваць не толькі свой падворак, але і вёску, за што маюць падзяку ад кіраўніцтва Саланіцкага сельвыканкама.
У Дзень Вялікай Перамогі ў 2018 годзе сям’я Абжыгайлавых разам з удзельнікамі сваёй фітнес-студыі пасадзілі алею Славы. Дрэўцы прыжыліся, зараз яны яшчэ зусім невялічкія, але хутка будуць дарыць прахалоду ў спякотныя дні жыхарам вёскі Багатырская.
Пачаставаўшыся, Надзейка разам з Лесікам завіталі ў фітнес-студыю «Лана», дзе ім пашчасціла паўдзельнічаць у трэніроўцы. Акрамя заняткаў у «Лане» часта праходзяць вясёлыя дзіцячыя фітнес-вечарынкі — цудоўны спосаб актыўна адзначыць сямейнае свята.
Наталля прытрымліваецца прынцыпаў правільнага харчавання. Яна падзялілася адным са сваіх любімых рэцэптаў. Гэта хумус. Гатуецца ён так: паўкіло нуту (бабовая расліна) замачваецца ў 1 л халоднай вады на суткі. Затым варыцца 2 гадзіны да мяккага стану. Асобна робіцца паста. Кунжут падсушваецца на патэльні, засыпаецца ў блэндэр. Туды дадаецца два зубкі часнаку, крыху аліўкавага алею і лімонны сок. Падаецца на стол разам з зелянінай.
Паводле «Цікавага падарожжа» ў вёску Багатырская Надзейка падрыхтавала відэасправаздачу, якую можна ўбачыць на тэматычных старонках сацсетак «Вконтакте» і «Одноклассники».
Кацярына Паўловіч, рэдактар Полацкага РЦК.