Дзень латвійскага мастацтва пройдзе ў Полацку

Актуальное Культура

Запрашаем вас на Дзень латвійскага мастацтва ў Полацку!
У чацвер, 30 мая, а 15-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца адкрыцце выставы «16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва», якая ўпершыню выстаўляецца за межамі Латвіі. Маленькія шэдэўры мастакоў Латвіі не пакінуць вас абыякавымі, мы вам абяцаем!


Акрамя таго, у канферэнц-зале Музея рэжысёр Крысціна Жэлве і выканаўца галоўнай ролі Дайга Кажоціня прэзентуюць фільм «Падарожжа Мэры», які распавядае пра супрацоўніцу Нацыянальнага музея Латвіі, што ў гады Другой сусветнай вайны ратавала музейныя скарбы.
Прыходзьце! Будзе цікава;)