20 кастрычніка (субота), а 17-й гадзіне музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас наведаць майстар-клас па ткацтве паясоў на дошчачках. Вы навучыцеся адной з самых папулярных тэхнік ткацтва традыцыйнага пояса!
Майстар-клас праводзіць майстар з Полацкага ЦРНК Ніна Іосіфаўна Ярмух.
Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем.
УВАГА! Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Абавязковы запіс па тэлефоне (80214) 42-30-41
Уваход: 5 руб.
Наш адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1.