У рамках 25-годдзя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і стварэння школы па гістарычнаму, археалагічнаму і этнаграфічнаму вывучэнню Беларускага Падзвіння Краязнаўчы музей Полацка рыхтуе сустрэчу з ПЕРШЫМ рэктарам ПЕРШАГА ўніверсітэта Віцебcкай вобласці ЭРНСТАМ МІХАЙЛАВІЧАМ БАБЕНКА.
16 кастрычніка 2018 г. у 15-30 на пляцоўцы выстаўкі “Праз час і прастору” Ганаровы грамадзянін горада Полацка будзе весці гаворку, у якіх умовах і пры якіх абставінах быў адкрыты ПДУ, якія планы і перспектывы чакалі новую ўстанову, якім патэнцыялам валодае полацкая alma mater.