На базе Полацкага прадпрыемства адбылася сустрэча з Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Важное

Штодзень грамадства сутыкаецца з вялікім аб’ёмам інфармацыі – праз друкаваныя СМІ, тэлебачанне, радыё, інтэрнэт.

Важным складальнікам атрымання поўнай і праўдзівай карціны дзейнасці дзяржаўных органаў, эканамічнай і грамадскай сітуацыі ў краіне, культурным жыцці з’яўляецца правядзенне адзінага дня інфармавання насельніцтва. Сення, на базе Полацкага камунальнага паліграфічнага прадпрыемства “Наследие Франциска Скорины” як раз і адбылася сустрэча з Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Карлюкевічам у фармаце інфармацыйна-прапагандысцкай групы.


Сустрэча з калектывам паліграфістаў атрымалася шчырай і вельмі цікавай – кіраўнік галіновага міністэрства добра ведае стан спраў, што турбуе спецыялістаў і якая інфармацыя выклікае на адкрыты дыялог. У сваім выступленні, якая адпавядала тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва “Моладзь Беларусі. Магчымасці для самарэалізацыі”, А.М. Карлюкевіч спыніўся на важных момантах. У іх ліку – реалізацыя дзяржаўнай палітыцы па падтрымцы таленавітай моладзі, што асабліва актуальна ў кантэксце важнай падзеі ў грамадскім жыцці – 100-годдзе Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі.