Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве будзе эксклюзіўным.
Ён праходзіць у Год малой радзімы, і асноўны акцэнт будзе накіраваны менавіта на гэта. Напрыклад, для ўдзелу ў святочнай канцэртнай праграме запрошаны артысты, якія родам з Брэсцкай вобласці.
Дзень першы
Першы дзень свята, Дзень ведаў, будзе амаль цалкам прысвечаны літаратуры. Адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка», у якім прымуць удзел 12 таленавітых, творчых маладых людзей.
«Мастацкая літаратура, як шлях адзін да аднаго» – пад такой назвай пройдзе ў музейным комплексе імя Н.Орды «круглы стол» з удзелам замежных і беларускіх пісьменнікаў, прадстаўнікоў пасольстваў з 15 краін свету.
У раённай бібліятэцы імя Панфёрава ў гэты дзень збяруцца ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі «Іванаўскія чытанні».
На гарадской плошчы будуць разгорнуты выставачныя павільёны, тэматычныя кніжныя пляцоўкі, экспазіцыі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. У час правядзення фестываля госьці свята змогуць сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый другваных сродкаў масавай інфармацыі, наведаць прэзентаціі кніг , перыядычный выданняў.
Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечана 400-годдзю першага у свеце “Буквара”, выдадзенага беларусамі.
Дзень другі
2 верасня ў гарадскім парку на спецыяльна ўстаноўленай вялікай сцэне з самым сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пісьменства.
І ў адкрыцці, і ў вялікай вячэрняй святочнай праграме прымуць удзел зоркі беларускай эстрады.
У рамках Дня пісьменства адбудзецца прэзентацыя экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з удзелам святароў, пісьменнікаў, прапагандыстаў духоўнай літаратуры.
Напярэдадні
Адным са значных момантаў надыходзячага свята стала адкрыццё кніжнага магазіна ў г.Іванава. Для наведвальнікаў прадстаўлены шырокі выбар беларускай, мастацкай, дзіцячай і вучэбна-метадычнай літаратуры, развіццёвых дапаможнікаў для школьнікаў, канцылярскіх тавараў і набораў для творчасці. Не дзіўна, што першымі наведвальнікамі кнігарні сталі школьнікі горада.
Асаблівасць іванаўскай кнігарні ў тым, што з 5000 найменняў прадстаўленай літаратуры 15% – кнігі беларускіх выдавецтваў. На гэта звярнуў увагу і Міністр інфармацыі.
БелТА.