Час ад часу на сайт прыходзяць самыя розныя каментарыі, адны задаюць пытанні, іншыя дасылаюць крытычныя заўвагі і пажаданні. Але асабліва каштоўныя сярод шматлікіх вось такія лісты: «Случайно нашел в интернете вашу публикацию. На групповом фото — мой дедушка Рыжик Ефим Григорьевич. Он был активным участником Полоцкого подполья.
Вместе с ним в Полоцком подполье были 2 сестры: Лидия Королёва (будущая жена дедушки) и Мария Королёва (по мужу Разбаева). Мария и ее подруга Эра были схвачены в результате предательства и расстреляны. После гибели Марии ее маленькую дочь (мою маму) удочерили сестра Лидия и ее муж Ефим Григорьевич Рыжик. Моя мама Надежда Лазарева сейчас живет в Петербурге. Ефросинья Спиридоновна Бундель (Свирко), уверен, должна хорошо знать моих дедушку и бабушек. Буду очень признателен, если Ефросинья Спиридоновна согласится встретиться со мной».
Не адклікнуцца на просьбу пецярбуржца было нельга. І мы звярнуліся па дапамогу да старшыні Полацкай раённай ветэранскай арганізацыі Галіны Муравей. Менавіта дзякуючы яе намаганням удалося арганізаваць сустрэчу Канстанціна Лазарава і Ефрасінні Спірыдонаўны (удзельніца Полацкага падполля). Госці з паўночнай сталіцы Расіі прыехалі ў Полацк, каб даведацца пра ваеннае і пасляваеннае жыццё Яфіма Рыжыка.
Ефрасіння Спірыдонаўна многа расказаць не змагла, успомніла якім быў строгім Е.Г.Рыжык. Для сям’і падпольшчыка гэта было адкрыццём. Палачанка расказала крыху пра тое, як ратавалася некалькі разоў ад немцаў. А Надзея Яфімаўна Лазарава ўспомніла, як жылося ў вайну ў Полацку, і як менавіта немец папярэдзіў пра здраду, і яны змаглі схавацца ад карнікаў. Потым пра пасляваенныя часы, пра родную вулачку ў Полацку на левым беразе Дзвіны. Паведаміла сям’я Лазаравых, што яны знайшлі інфармацыю пра тое, што недзе на Полаччыне ёсць помнік ці мемарыяльная дошка ў гонар Марыі Каралёвай (па мужу Разбаева), але дзе дакладна, пакуль не ведаюць. На жаль, ні Галіна Пятроўна Муравей, ні Еўфрасіння Спірыдонаўна таксама нічога на гэты конт сказаць не маглі. І з Марыяй полацкая падпольшчыца не была знаёма.
Спыталі ў гасцей з Петярбурга, ці не шкадуюць, што прыехалі ўсёй сям’ей на сустрэчу:
— Прыехалі, вядома, недарма. Проста павітацца, абняцца з чалавекам, які прайшоў вайну, быў знаёмы з нашым дзедам, —гэта нешта такое сакральнае.
І не трэба ніякай інфармацыі, дастаткова падыхаць гэтым паветрам. Пабыць на радзіме маці, — адказаў Канстанцін Лазараў.
Пасля сустрэчы з Ефрасінняй Спірыдонаўнай сям’я Лазаравых адправілася прагуляцца па вулачках Полацка, дзе прайшло дзяцінства Надзеі Лазаравай.