На гэтым тыдні прыступілі да работы сельскагаспадарчыя студэнцкія атрады.
Навучэнцы Полацкага дзяржаўнага каледжа УА «ВДУ імя П.М.Машэрава», Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага, Полацкага дзяржаўнага эканамічнага і Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжаў традыцыйна дапамагаюць убіраць моркву, буракі і бульбу філіялу «Вясна-энерга». Працоўны дэсант Полацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці на наступным тыдні прыступіць да работы на палях сельгаспрадпрыемства «Э/б Ветрынская», акрамя таго студэнты будуць убіраць ураджай у вучэбнай гаспадарцы. Усяго на дапамогу сельгаспрадпрыемствам будуць накіраваны больш за 600 навучэнцаў.