Пры падтрымцы Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Iспанiя ў Мадрыдзе адбылося мерапрыемства «Паралелі гісторыі: Мадрыд-Беларусь»

Главное

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Iспанiя ў Мадрыдзе адбылося мерапрыемства «Паралелі гісторыі: Мадрыд-Беларусь», прысвечанае закан­чэнню першага акадэмiчнага курса беларускай мовы, арганiзаванага ў Мадрыдзе на базе Вучэбнага моўнага цэнтра
«Лінгваландыя».

Ідэя правядзення мера­прыемства належыць Ларысе Малышавай — афіцыйнаму ліцэнзаванаму гіду ў Мадрыдзе, якая правяла незвычайнае падарожжа ў мінулае. На сустрэчы прысутнічалі члены беларускай дыяспары i iспанскiя грама­дзяне, якія цiкавяцца беларускай мовай i гiсторыяй.
Святлана Яськова, член Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, нагадала, што 2017 год аб’яўлены ў Беларусi годам Навукi, якi праходзiць яшчэ i пад знакам Францыска Скарыны, таму што сёлета адзначаецца 500-годзе беларускага кнiгадрукавання. Яна прапанавала шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных даце, калi ў Празе Францыск Скарына надрукаваў першую Біблію на роднай мове, адкрыўшы новую старонку нашай культуры, дзякуючы чаму кніга стала даступнай шырокаму «паспалітаму люду».

Людзмiла Несцер.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *