На мінулым тыдні поўным ходам ішла малацьба збожжавых не толькі на палях гаспадарак Полацкага раёна, але і на прысядзібных участках сяльчан.
Дапамогу тэхнікай насельніцтву традыцыйна аказваюць кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Сёлета жыхарам Палатоўскага сельсавета дапамагаюць 3 камбайны КУСГП «Палата» і трактар для адвозкі збожжа. 2 зернеўборачных камбайны ААТ «Новыя Гараны» ўвесь мінулы тыдзень і выхадныя шчыравалі на агародах у населеных пунктах Гаранскага сельсавета. Традыцыйна сяльчане звяртаюцца з просьбай убраць ячмень, авёс, жыта і пшаніцу.