Удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў прымуць каля 7 млн выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі. Колькасць выбаршчыкаў па Брэсцкай вобласці складае 995 304, па Віцебскай вобласці — 876 960, Гомельскай — 1 100 769, Гродзенскай — 777 958, Мінскай — 1 120 613, Магілёўскай — 820 275. Па горадзе Мінску — 1 294 414 грамадзян.