Ікона святога велікамучаніка і лекара Панцеляімона з часціцай яго мошчаў застаецца ў Полацку

Духовность

З 16 па 21 чэрвеня ў Кафедральным саборы Богаяўлення горада Полацка знаходзіўся напісаны на Афоне абраз святога велікамучаніка і лекара Панцеляімона з часціцай яго мошчаў, апекуна лекараў і хворых. У гэтыя дні здзяйсняліся набажэнствы з Акафістам.

У падарунак знамянальным святам — Дню Святой Тройцы і Дню медыцынскіх работнікаў — у Полацку 22 чэрвеня прайшоў шэраг мера­прыемстваў, прысвечаных духоўнаму і цялеснаму здароўю. У гэты дзень абраз быў даступны не толькі для тых, хто наведаў храм, але і для хворых, якія знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя. У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы, Полацкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для саста­рэлых і інвалідаў прайшлі су­стрэчы, малебен і пакланенне іконе святога велікамучаніка і лекара Панцеляімона.

У другой палове дня абраз быў дастаўлены ў аднайменны храм у мікрараёне «Ноўка», дзе ён цяпер і будзе знаходзіцца пастаянна. З нагоды важнай духоўнай падзеі і ў гонар ня­беснага заступніка медыцынскія работнікі ГУЗ «Полацкая ЦГБ» ахвяравалі 17 млн рублёў, каб стварыць шаты для Афон­скай іконы.
Усе жадаючыя змогуць прыйсці ў храм і пакланіцца ўнікальнай святыні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *