Праграма «Ночы музеяў-2016» у Полацку

Главное Культура

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 21 мая да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Гасцей музейнай ночы, якая працягнецца да 23.00, чакае праграма «НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ», якая ўключае выставы і мерапрыемствы, музейны квэст, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

«НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ»

Дзіцячы музей
(вул.Ніжне-Пакроўская, 46)
«Раз, два, три, четыре, пять…так ли просто сосчитать?» (урокі забаўляльнай арыфметыкі для дзяцей і іх бацькоў).
Пачатак у 11.00 і 14.00.

Музей баявой славы
(вул.Тусналобавай-Марчанка, 1)
Музейны вечар «Цана акупацыі».
Пачатак у 16.00.

Прыродна-экалагічны музей
(вул.Ф.Скарыны, 21)
Паказ мультфільмаў, прысвечаных гісторыі грошай.
Пачатак у 17.00.

Краязнаўчы музей
(вул.Ніжне-Пакроўская, 11)
Музейны квэст «Money манія».
З 17.00 да 22.00.

Музей традыцыйнага ручнога
ткацтва Паазер’я
(вул.Войкава, 1)
Вечарына «Як у хаце пры лучыне дзеўкі грошы палічылі... » (прыказкі і прымаўкі, варожбы, замовы, абрады, прыпеўкі).
Пачатак у 18.00.

Музей беларускага
кнігадрукавання
(вул.Ніжне-Пакроўская, 22)
«Книга сия куплена…»: Кніжная культура праз прызму грашовых адносін.
Аўтарская экскурсія.
Папярэдні продаж білетаў у касе Музея беларускага кнігадрукавання.
Кошт білета — 50 000 руб. для дарослых,
25 000 руб. — для дзяцей.
Пачатак у 18.00 і 19.00.
Музейны кінасеанс.
Дэманстрацыя камедыі «На спіне ў чорнага ката» (Беларусьфільм, 2008 г.).
Пачатак у 20.00.

Дзіцячы музей
(вул.Ніжне-Пакроўская, 46)
Гульня-падарожжа «Па слядах капітана Врунгеля».
Пачатак у 18.00, 19.00 і 20.00.

Мастацкая галерэя
(вул.Стралецкая, 4а-4)
«Сустрэчы ля раяля».
Канцэрт настаўнікаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага каледжа. Салісты — Наталля Сакалоўская (вакал) і Валянцін Юхневіч (труба).
Пачатак у 18.00.

Дворык Доміка Пятра I
Манетны атракцыён «Грошы на бочку».
З 19.00 да 22.00.

Прыродна-экалагічны музей
(вул.Ф.Скарыны, 21)
Выступленне музычнага гурта «Тубус».
Пачатак у 19.00.

Канцэртная зала
Сафійскага сабора
(вул.Замкавая, 1)
«Жывая музыка экрана»: папулярныя мелодыі і музыка з кінафільмаў.
Салісты — Ксенія Пагарэлая (арган), Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Калена (віялан­чэль), Валянцін Юхневіч (труба).
Кошт білета — 50 000 руб.
Пачатак у 22.00.

У музеях запаведніка
працуюць выставы
Краязнаўчы музей
(вул.Ніжне-Пакроўская, 11)
«Манетнае сузор’е Беларусі» (памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).
Музей беларускага
кнігадрукавання
(вул.Ніжне-Пакроўская, 22)
«Краіна Беларусь на грашовых купюрах».
Прыродна-экалагічны музей
(вул.Ф.Скарыны, 21)
«Флора і фауна на банкнотах і манетах краін свету».
Мастацкая галерэя
(вул.Стралецкая, 4А-4)
Праект «Цытатнік»: Вядомыя людзі свету пра грошы.
«Жывапіс Мікалая Бушчыка».
Музей традыцыйнага ручнога
ткацтва Паазер’я
(вул.Войкава, 1)
«Лялька: абярог, гульня, памяць» (з калекцыі клуба фальклорнай і народнай лялькі «Папараць-кветка»).

18 і 21 мая ў музеях праводзіцца бяс­пройгрышная латарэя.
Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).

З 17.00 да 23.00 — уваход у музеі дзецям — бясплатна, дарослым — па льготнаму білету. У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт зноў выступае партнёрам музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». 21 мая вас чакаюць на начных экскурсіях-квэстах «Сакрэты мудрага старца» з магчымасцю наведаць старажытныя падзямеллі езуіцкага калегіума, прыняць удзел у пошуку старадаўняга рэцэпта шакаладу і ў яго дэгустацыі! 

Пачатак экскурсій у 20.00, 21.00, 22.00 і 23.00.
Папярэдні продаж білетаў у касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея, Музея беларускага кнігадрукавання.
Кошт білета — 60 000 руб. для дарослых, 30 000 руб. для дзяцей.
Колькасць білетаў абмежавана.
Спяшайцеся!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *