Напярэдадні Новага года ў ААТ «Полоцк-Стекловолокно» праведзены пробны пуск мадыфікаванай устаноўкі па вытворчасці базальтавага валакна.
Як адзначыла намеснік галоўнага інжынера па перспектыўным развіцці і тэхналогіі — галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людміла Кушчанка, у новым праекце распрацаваны і прыменены новыя метады і рашэнні вядзення тэхналагічнага працэсу, якія дазваляюць павялічыць прадукцыйнасць і паменьшыць выдаткі на выраб прадукцыі.
Удасканаленне канструкцыі ўстаноўкі, праведзенае спецыялістамі Таварыства, дае магчымасць значна павялічыць прадукцыйнасць.
Дарэчы, базальтавыя валокны валодаюць шэрагам унікальных уласцівасцяў, выкарыстоўваюцца ў разнастайных галінах эканомікі, а ўстаноўкі для іх вытворчасці з’яўляюцца экалагічна чыстымі. Вытворчасць базальтавага валакна і таварнай прадукцыі на яго аснове — інавацыйны накірунак для ААТ «Полоцк-Стекловолокно».
Пуск мадыфікаванай устаноўкі па вытворчасці базальтавага валакна дазваляе полацкім хімікам актывізаваць работу па развіцці вытворчасці новых відаў прадукцыі, каб пашыраць кола спажыўцоў і рынкі збыту.