Спецыялісты ААТ «Полоцк-Стекловолокно» распрацавалі новы прадукт — тэрмаізаляцыйны жакет, які ўяўляе сабой выдатны сродак для цеплаізаляцыі разнастайнага абсталявання.
Полацкія хімікі прапануюць спажыўцам звярнуць увагу на шэраг добрых якасцяў навінкі, вырабленай з тэрмастойкіх матэрыялаў. Гэта і магчымасць шматразовага выкарыстання, і лёгкасць мантажу, і воданепранікальнасць. Як сцвярджаюць вытворцы, тэрмаізаляцыйны жакет павялічвае тэрмін службы абсталявання і яго элементаў, а таксама абараняе персанал ад уздзеяння высокіх тэмператур пры абслугоўванні.
Аксана ШУЙСКАЯ.