Бульба… У кожнага з нас гэтае слова выклікае свае ўражанні. Нехта настолько любіць гэтую агародніну, што лічыць яе за другі хлеб. Хтосьці адра-зу ўзгадвае галоўную гераіню мастацкага фільма «Дзяўчаты», якая заўзята абараняла поварскае мастацтва і бульбу, якую можна і варыць, і смажыць, і пячы. Бульбу і вырабы з яе мы прывыклі ўжываць як гарніры, а яшчэ любім шматлікія супы, вінегрэты і салаты, рэцэпты якіх утрымліваюць яе. Агульная любоў да бульбы аб’ядноўвае нас і збліжае.
Восень — час нарыхтоўкі гэтай карыснай агародніны. Мы імкнемся набыць два, а то і тры мяхі прыгожых кругляшоў на сям’ю. I кожны год марым купіць якасны прадукт, каб добра захоўваўся. «Добрая бульба, жоўценькая, хутка разварваецца», — нахвальваў у мінулым годзе набытыя клубні знаёмы дзядуля. А дачка яго казала, што любіць, каб звараная бульба не губляла выгляд, была прыгожай, моцненькай…
Для сваіх сем’яў мы з сябрамі не першы год набываем бульбу, вырашчаную прафесіяналамі з ААТ «Кушлікі». Ім давяраем поўнасцю, яны маюць рацыю ў гэтым пытанні.
На мінулым тыдні кушлікоўцы распачалі продаж бульбы насельніцтву. Гаспа-дарка спецыялізуецца на вырошчванні клубняплодаў, якія ў гэтыя восеньскія дні спраўляюць баль, зараз іх зорны час! У «Кушліках» вырошчваюць бульбу на плошчы 220 гектараў! (Для параў-нання: у «Вясне-энерга» — філіяле РУП «Віцебскэнерга» пад бульбу адведзена 52 га, у э/б «Ветрынская» — 19 га, і ў ліцэі сельгасвытворчасці — 20 га).
Капаюць бульбу камбайнамі, адразу грузяць і прывозяць на сартыроўку, на ма-шынны двор. Мы вялі размову з Наталляй Скарадзёнак, адказнай за сартыровач-ны пункт. Яе задача — сачыць за якасцю сартыроўкі, каб у сеткі не трапілі рэзаныя ці гнілыя клубні. За дзень у мінулыя гады атрымлівалася ўпакаваць да 100 тон прадукту. У першы дзень гэтага года паспелі падрыхтаваць да продажу 63 тоны. Дапамагалі сяльчанам гараджане. Ад Полацкага цэнтра занятасці насельніцтва працавалі каля 45 чалавек. «Многія прыязджаюць не першы год, а некаторыя — бяруць на час уборкі бульбы водпуск і прыязджаюць з мэтай назапасіць бульбы на зіму», — распавяла намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Аліна Завадская. 3 гараджанамі гаспадарка разлічваецца бульбай: папрацаваў дзень — атрымай 5 вёдзер якаснага прадукту!
Галоўны аграном гаспадаркі Людміла Лісіцына расказала, што сёлета ўборку бульбы пачалі з палёў, якія больш вільгот-ныя. «Сёлета бульба вырасла прыгожая, ураджайнасць — высокая. Парадаваў сорт «Молі» — накапалі 415-420 цэнтнераў з гектара, добры і «Брыз» — 370 цэнтнераў з гектара. Сёння пачалі капаць «Лілею». Яна таксама дасць высокі ўраджай». Уся кушлікоўская бульбачка прайшла 5 апрацовак, таму і вынік добры.
Вопытны спецыяліст можа па бацвінні вызначыць, чаго не хапае бульбе, як яе выратаваць, калі захварэла. «Вельмі пры-гожа ўсходзіла і расла набытая сёлета бульба новага сорту «Маніту». Гэтая бульба адрознівалася роўненькім, прыгожым бацвіннем, і клубні выраслі прыгожыя — доўгія, як многія спажыўцы любяць», — расказала галоўны аграном.
Пра бульбу ўсе кушлікоўцы расказваюць з асаблівай любоўю. Неяк Фёдару Завадскаму задалі пытанне, чаму гэтая агародніна не заўсёды добра захоўваецца. I пачулі ў адказ: «Бульбачка расла спа-чатку ў добрых умовах, яе падсілкоўвалі. Потым рана вырвалі з зямлі, павезлі на сартыроўку, у сховішча. Змясцілі у цёмны мех і захоўвалі ў калідоры, на балконе, у кватэры… I бульбачка ад частай змены ўмоў захоўвання (яна ж усё адчувае, таму што — жывая!), начала гніць і засыхаць». Казка — хлусня, ды ў ёй — намёк.
На развітанне мы пажадалі, каб уборцы бульбы спрыяла добрае надвор’е і не падводзіла тэхніка.
Аліна БАЛЬШАКОВА (тэкст і фота).