Адспяваў, адшумеў, адззяў усімі колерамі свята Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Многія з палачан былі яго ўдзельнікамі і гасцямі. Пабываўшы ў тыя дні ў Віцебску, з дапамогай фотааб’ектыву спынялі святочныя імгненні.
Полацкае райпо, ААТ «Дом гандлю» і «Полацк-гандаль» забяспечвалі гандлёвае абслугоўванне. На творчых пляцоўках дэманстравалі свае таленты майстры, спявалі ансамблі «Нявіда» і «Мельница», саліст Генадзь Каратаеў і іншыя. Госці фестывалю з задавальненнем прагульваліся па віцебскіх вулках, дзе можна было сустрэць зорак эстрады, смачна пачаставацца, або набыць сувеніры, атрымліваючы асалоду ад непаўторнай атмасферы валошкавай сталіцы.
Паглядзіце здымкі, далучыцеся да святочнага настрою!
Алена КАЛЕНІК.
Фота Эрнста ЦЕЦЯРЭЎСКАГА і Аляксандра ДАБРАСЛАЎСКАГА.