«Адценні часу» пакажуць у Полацку

Главное

Паважаныя жыхары і госці Полаччыны! 7 сакавіка а 15 гадзіне ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і скульптуры “Адценні часу”, падрыхтаваную групай беларускіх мастакоў.

vystavaНа суд гледача будуць вынесены галоўным чынам пейзажы, выкананыя ў розных стылях і тэхніках. Мінскія мастакі Мікалай Мішчанка, Яўген Шунейка, Леанід Гоманаў, Фёдар Ладуцька, Віктар Барабанцаў і мастакі з горада Узды Андрэй Лычкоўскі, Алесь Філіповіч прапануюць свае творы на суд аматараў мастацтва ў колькасці каля ста твораў.

Таксама ў выставе прымае ўдзел і малады таленавіты мінскі скульптар Яраслаў Філіповіч.

Творчае аб’яднанне мастакоў ладзіць не толькі індывідуальныя, але і сумесныя выставы-падарожжы па роднай Беларусі.

У мінулым годзе серыя выстаў прайшла ў Пінску, Нясвіжы, Салігорску, Навагрудку і іншых гарадах. Шэраг запланаваных выстаў бягучага года пройдзе ў лепшых галерэях і музеях нашай краіны, а таксама гарадах Яраслаўлі і Вялікім Ноўгарадзе Расійскай Федэрацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *