Полаччына рыхтуецца да сустрэчы 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана

Главное

У рэгіёне вядзецца падрыхтоўка да таго, каб дастойна сустрэць адну са знакавых гістарычных дат — 25-годдзе вываду савецкіх войск з Афганістана. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца 15 лютага, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У ліку лідараў афганскага руху прадстаўнікі Полаччыны прынялі ўдзел у пасяджэнні савета абласной арганізацыі «Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане». Воіны-інтэрнацыяналісты дзяліліся вопытам работы і акрэслілі асноўныя агульныя задачы. Дарэчы, праводзіцца акцыя, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — «Ветэраны афганскай вайны — ветэранам Вялікай Айчыннай».

Аксана ШУЙСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *