Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка аб’явіў 2014 год у Беларусі Годам гасціннасці. Гэта будзе садзейнічаць развіццю турызму ў краіне, стварэнню неабходнай інфраструктуры, а таксама арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на Чэмпіянат свету па хакею ў маі 2014 года, а ў чэрвені-ліпені — на мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Людміла КОЛАСАВА.