Супрацоўнікі Краязнаўчага музея правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі пажарнай справы на Полаччыне

Культура

Супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі пажарнай справы на Полаччыне.

Асноўнай пляцоўкай узаемадзеяння з культурнай супольнасцю стала часовая экспазіцыя «Утаймавальнікі агнявой стыхіі», якая размяшчаецца ў Доміку Пятра I..

У рамках музейнай гасцёўні «Пад пластом стогадовага попелу» адбыліся сустрэчы з вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандрам Салаўёвым і ратавальнікам Полацкага ГРАНС Аляксандрам Брылём.

Навуковец расказаў пра спецыфіку археалагічных даследаванняў у гарадской мяжы, пра гісторыю знакавых для Полацка будынкаў і архітэктурных комплексаў, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства..Падчас дыялогу з выратавальнікам размова ішла пра захапленні полацкага ратавальніка гісторыяй Полаччыны і значэнні тых артэфактаў, якія выяўлены супрацоўнікам МНС падчас падводных рыбалак. У сям'і Брылей вывучэнне гісторыі роднага краю стала сямейным хобі. Дарэчы, некалькі прадметаў музейнага значэння ўжо перададзены Аляксандрам у фонды НПГКМЗ.