8 кастрычніка ў аграгарадку Зялёнка Полацкага раёна адбудзецца свята «Кузьмінкі».

Культура

Заўтра, 8 кастрычніка, у аграгарадку Зялёнка Полацкага раёна адбудзецца свята «Кузьмінкі».
Адраджэнне традыцый і звычаяў мае асаблівую ролю ў разуменні самабытнасці роднай культуры. «Кузьмінкі» — народнае восеньскае свята, свята ўраджаю. Саламянае пудзіла будзе сімвалізаваць цяжкую працу з вясны да восені, а разынкай стануць пачастункі — курыныя булён і каша. Арганізатары прыдумалі для дзяцей і дарослых цікавыя гульні і забавы. Далучайцеся і вы да «Кузьмінак», пачатак свята а 12 гадзіне!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *