7 дзён на вёслах і пад ветразем на дракары “Рубон” прайшлі палачане

Актуальное Общество

7 дзён на вёслах і пад ветразем на дракары “Рубон” па Заходняй Дзвіне ад Полацка да Лявонпаля і назад.

Незабыўныя ўражанні, нечаканыя адкрыцці, новыя рэкорды ў хуткасці пераадолення воднай прасторы, фантастычныя краявіды, успаміны аб “вялікай” і “малой” вадзе. Цяжка словамі перадаць усе эмоцыі і пачуцці. Дзякуючы нашым фатографам — Марыне і Анастасіі — атрымалася захаваць невялікую частку мамонтаў паходу ў фотаздымках. Дзякуй вялікі ініцыятарам і ўдзельнікам паходу – вы ўладары навальніц, дажджоў, вятроў, водмеляў і парогаў. Цеплыня гармоніі з прыродай, людзьмі і сабой!

Згарэлыя пад сонцам да мяса скура! Вы скажаце, што ў нас няма мора, а мы адкажам, што ўся соль мора нашых успамінаў гэтага непрацяглага адрэзку часу надае смак кожнаму дню мараў і планаў на будучыя вандроўкі!

Источник