Зусім хутка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора адкрыецца чарговы, XXXVII канцэртны сезон.
І зноў палачане і госці горада атрымаюць магчымасць далучацца да лепшых узораў сусветнай музычнай класікі ў выкананні вядомых музыкантаў з розных краін. У гэтым годзе ганаровае права адкрыць сезон атрымаў віртуоз-піяніст, лаурэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Арсеній Садыкаў. Канцэрт адбудзецца 3 кастрычніка ў 18.00.
Білеты ўжо паступілі ў продаж.