24 чэрвеня ў 20 гадзін у вёсцы Экімань Полацкага раёна аматары народных гулянняў збяруцца на Купалле.

Культура

У пятніцу, 24 чэрвеня, у 20 гадзін у вёсцы Экімань Полацкага раёна аматары народных гулянняў збяруцца на адно з любімых старажытных народных святаў — Купалле.

Сёлетняе Купалле на Полаччыне будзе адзначана з вялікім размахам — прыме інтэрактыўную форму, усе ўдзельнікі — артысты і госці — самі створаць свята. Задумка рэжысёра — форум-тэатр, у якім полацкія народныя гулянні аб’яднаюць старадаўнія традыцыі, рытуалы і гульні. Нашы продкі здаўна ўдзельнічалі ў Купаллі ўсе разам — дарослыя і дзеці — і шчыра верылі, што ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала ім дабрабыт.
Падчас свята яго ўдзельнікі ўславяць тры стыхіі — Агонь, Ваду і Зямлю, убачаць цуд: у таямнічую ноч рака Заходняя Дзвіна засвеціцца асаблівым святлом. Асобым сімвалічным абрадам стане пошук
«папараць-кветкі».
Прыязджайце на свята і вы станеце ўдзельнікамі сімвалічных абрадаў — будзеце збіраць лекавыя травы і зёлкі, якія ў купальскую ноч набываюць гаючую сілу, пройдзеце праз рытуал ачышчэння агнём і вадой, вас навучаць варажыць, а яшчэ можна будзе прадэгу­ставаць абрадавыя стравы.
Цудоўныя аўтэнтычныя песні прагучаць у выкананні полацкіх самадзейных артыстаў, а таксама гасцей свята — ансамбля беларускай народнай пе­сні «Купалінка» з г.Даўгаўпілса (Латвійская Рэспубліка).
Заўважым, што дадзенае мерапрыемства ў Полацкім раёне рэалізуецца ў рамках мясцовай ініцыятывы «Стымуляванне развіцця ўнутранага і міжнароднага турызму ў в.Экімань Полацкага раёна з дапамогай захавання, прасоўвання культурнай, прыроднай і гістарычнай спадчыны ўнікальных сельскіх тэрыторый і пазіцыянавання сучаснага патэнцыялу як эфектыўнага інструмента перспектыўнага ўстойлівага развіцця мясцовасці» Праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *