22 верасня палачане могуць наведаць старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”

Актуальное Культура

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сумесна з фальклорным гуртом “Варган” ладзяць старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”!

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”). Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу. Запаленая свечка, як правобраз сонца, суадносіць абрад са святкаваннем восеньскага раўнадзенства. Аб’яднанне ж свечкі і зерня, сімвала дабрабыту, дэманструе ўяўленне пра сонца як пра апекуна земляробства.

Падчас свята адбудуцца:

майстар-клас па вырабе мяшэчка для жыта
абрад ссыпання жыта ў агульны багач
святочны абыход музея з багачом
традыцыйныя спевы ад гурта “Варган”
вясёлыя гульні
дзіцячая пляцоўка
пачастунак гарбатай з мёдам

Свята адбудзецца 22 верасня а 12-й гадзіне

Кошт — 4 рублі



Tagged