22 чэрвеня ў Музеі баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца патрыятычная акцыя «Дыялог пакаленняў».
Акцыя прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ёй прымуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы і моладзь, прадстаўнікі грамадскасці. З 13.30 да 14.00 у музеі будзе арганізавана экскурсія, а ў 14.00 у зале Памяці пачнецца сустрэча «Дыялог пакаленняў». У рамках акцыі тэматычныя мерапрыемствы таксама пройдуць ва ўстановах культуры, аздараўленчых і спартыўных лагерах, у працоўных калектывах.