17 лютага а 15 гадзіне Музей ткацтва запрашае вас на спеўную вечарыну “Вобразы жывёл і птушак у беларускіх народных песнях” у рамках выставы “Жывёльны свет у традыцыйнай культуры беларусаў”.
Жывёльны свет у народнай культуры адлюстраваны не толькі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, але таксама багата прадстаўлены ў песенным фальклоры. Падчас мерапрыемства мы развучым традыцыйныя песні, у якіх узгадваюца жывёлы, а падарожжа па выставе раскрые нам міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў пра дзівосны жывёльны свет!
УВАХОД: поўны – 3 руб.
ільготны – 1.5 руб.
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежавана.