Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае!
14 снежня, у 14.00, у рамках выставы “Пасталы, валёнкі, боты” адбудзецца цікавы майстар-клас “Чароўныя валёнкі”.
Зіма – гэта перыяд не толькі моцных маразоў, але і час цудаў, калядных святаў, мандарынаў, упрыгожвання кватэры, падрыхтоўкі падарункаў для сваёй сям’і і сяброў. Самы ж лепшы падарунак – зроблены сваімі рукамі з цяплом і любоўю. І наш музей дапаможа Вам у гэтым! Мы прапануем зрабіць валёнкі для захоўвання сюрпрызаў, якія могуць стаць як дэкорам інтэр’ера, так і арыгінальным падарункам!
Кошт: 4 рублі.
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!
Матэрыялы прадастаўляюцца музеем, але вітаецца наяўнасць гузікаў, пацерак і іншых аздабленняў.
Запіс па тэлефоне: 46-30-41